Share
Embed
Transcript
14 slides
-
БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ АГРАРНЫ ТЭХНІЧНЫ УНІВЕРСІТЭТ БІБЛІЯТЭКА Жыццё – подзвіг. Цётка
(А.Пашкевіч), беларуская паэтка 2026 АДДЗЕЛ АБСЛУГОЎВАННЯ І ЗАХОЎВАННЯ ФОНДАЎ -
15 ліпеня 2026 г. спаўняецца 150 гадоў з дня нараджэння
Алаізы Пашкевіч (Цёткі) – беларускай паэткі, празаіка, публіцысткі, асветніцы. Цётку лічаць адной з пачынальніц беларускай прозы, а паэтычная спадчына пясняркі з’яўляецца сапраўдным духоўным скарбам нашага народа. Алаіза Пашкевіч з’яўляецца аўтарам даследаванняў па гісторыі беларускага тэатра, падарожных і навукова-папулярных нарысаў, публіцыстычных артыкулаў. З цікавасцю займалася вывучэннем беларускага фальклору, ўдзельнічала ў стварэнні беларускага тэатра Ігната Буйніцкага. -
Алаіза Пашкевіч (Цётка) адна з першых у беларускай літаратуры пачала
пісаць падручнікі для пачатковай школы і перакладаць творы для дзяцей. Заўважнай з’явай стала выданне кнігі «Першае чытанне для дзетак беларусаў», ў якім былі змешчаны невялікія тэксты для дзіцячага чытання на беларускай мове. Некаторыя даследчыкі лічылі яе аўтарам першага «Беларускага лемантара». Дзякуючы намаганням пісьменніцы ў 1914 годзе ў Мінску пачаў выдавацца часопіс для моладзі «Лучынка», які павінен быў «свяціць братам і сёстрам у вёсцы беларускай». -
Пачынальніца беларускай прозы Алаіза Пашкевіч удзельнічала ў выданні газет «Наша
ніва» і «Наша доля», арганізоўвала настаўніцкія курсы і беларускія школы ў Вільне і Лідзе, прымала актыўны удзел у II з’ездзе Беларускай сацыялістычнай грамады ў Мінску, на якім было ўзнята пытанне аб стварэнні незалежнай беларускай рэспублікі, была выкладчыцай на першых беларускіх настаўніцкіх курсах. Ва ўмовах Першай сусветнай вайны даглядала хворых як сястра міласэрнасці, дапамагала ў стварэнні дзіцячых прытулкаў. -
Літаратурная дзейнасць Цёткі працягвалася толькі 15 гадоў, але яе спадчына
сведчыць пра тое, што была яна асобай яркай і таленавітай. Творы яе раскіданыя ў розных беларускіх газетах, календарах і альманахах, асабліва шмат твораў змешчана ў часопісе «Лучынка». Выданне яе кніг працягваецца і ў наш час, перакладаюцца яе творы і на іншыя мовы свету. Выдаюцца кнігі і пра Алаізу Сцяпанаўну Пашкевіч (Цётку). -
З МАТЭРЫЯЛАМІ АБ ЖЫЦЦІ І ТВОРЧАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ЦЁТКІ (Э. ПАШКЕВІЧ)
МОЖНА АЗНАЁМІЦЦА НА АБАНЕМЕНЦЕ МАСТАЦКАЙ ЛІТАРАТУРЫ -
У кнігу выдатнай беларускай пісьменніцы увайшлі творы з яе літаратурнай
спадчыны – вершы, апавяданні, прасякнутыя любоўю да роднага краю, клопатам пра асвету. Цетка. Выбраныя творы / Цетка ; [маст. Б. Малкін]. - Мінск : Дзяржаўнае выдавецтва БССР, 1952. - 148 c. -
Избранные лирические произведения в переводе П. Кошеля познакомят читателей с
чарующей поэзией и прозой классика белорусской литературы Алоизы Пашкевич (Тётки). Издание посвящено 110-летию со дня рождения поэтессы. Тетка. Избранное / Тетка ; [пер. с бел. П. А. Кошеля ; вступ. ст. О. А. Лойко ; худож. В. П. Савич]. - Минск : Юнацтва, 1987. - 224 c. -
Творчасць Цёткі – яркая старонка ў гісторыі рэвалюцыйнай паэзіі, у
гісторыі беларускай літаратуры. Гэтую кнігу склалі лепшыя творы Алаізы Пашкевіч, адметная рыса якіх – рэвалюцыйная палымянасць, вера ў лепшую будучыню роднага краю. Цетка. Выбраныя творы / Цетка ; [маст. Б. Малкін]. - Мінск : Беларусь, 1966. - 168 c. -
Карчашкіна, Д. Першае беларускае апавяданне пра студэнцкую моладзь / Д.
Карчашкіна // Маладосць. - 2019. - N 12. - С. 106-110. -
Карчашкіна, Д. Жанравая спецыфіка празаічных твораў малой формы ў спадчыне
Цёткі і Змітрака Бядулі / Д. Карчашкіна // Маладосць. - 2021. - N 3. - С. 91- 94. -
Алейчанка, Ю. Абняла Беларусь... / Ю. Алейчанка // Полымя. -
2017. - N 4. - С. 169-173. -
Фіцнер, Т. (кандыдат філалагічных навук ; дацэнт). Жаночыя вобразы рамана
"Крыж міласэрнасці" Валянціны Коўтун праз прызму "жаночага чытання": вобраз Цёткі / Т. Фіцнер // Роднае слова. - 2016. - N 4. - С. 12-15. -
БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ АГРАРНЫ ТЭХНІЧНЫ УНІВЕРСІТЭТ БІБЛІЯТЭКА Ярмоленка А. М.,
бібліятэкар 1 кат., абанемент мастацкай літаратуры Дзякуй за ўвагу! АДДЗЕЛ АБСЛУГОЎВАННЯ І ЗАХОЎВАННЯ ФОНДАЎ